2011-01-21 11:54:41

Еўрапейскі парламент станоўча асудзіў напады на хрысціянаў


RealAudioMP3 Еўрапейскі парламент асудзіў нядаўнія напады на хрысціянскія супольнасці ў Егіпце, Нігерыі, Пакістане, Іране, Іраку, на Філіпінах і Кіпры, выказаўшы салідарнасць з сем'ямі загінуўшых. Парламентарыі занепакоены павелічэннем колькасці выпадкаў праяваў нецярпімасці, рэпрэсій і гвалту, накіраваных супраць хрысціянаў. Яны правакуюць зыход многіх хрысціянаў з краін іх пражывання, асабліва на Блізкім Усходзе.

Парламент выказвае глыбокую заклапочанасць у сувязі з выкарыстаннем рэлігіі тэрарыстамі і асуджае яе інструменталізацыю ў розных палітычных канфліктах.

Рэзалюцыя асудзіла перапыненне сілай турэцкімі ўладамі праваслаўнага святочнага набажэнства на Раство Хрыстова з удзелам 300 хрысціянаў у паўночнай частцы Кіпра, занятай з 1974 года турэцкімі войскамі.

Парламент заклікаў Раду Еўропы, Еўрапейскую камісію і Высокага прадстаўніка па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі, надаваць больш увагі пытанням рэлігійнай свабоды і становішча рэлігійных супольнасцяў, у тым ліку хрысціянаў, у пагадненнях і супрацоўніцтве з трэцімі краінамі, а таксама ў дакладах аб правах чалавека.

Дэпутаты хочуць таксама, каб на наступным пасяджэнні Рады па знешніх сувязях, якое адбудзецца 31 студзеня., было абмеркавана пытанне пераследу хрысціянаў і павагі да свабоды веравызнання і свабоды рэлігіі. Гэтыя дыскусіі павінны прывесці да выпрацоўкі канкрэтных ідэй для забеспячэння хрысціянскім супольнасцям бяспекі і абароны, незалежна ад таго, дзе геаграфічна яны знаходзяцца.

Высокі прадстаўнік па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі павінна тэрмінова падрыхтаваць стратэгію ЕС па забеспячэнні правоў чалавека на свабоду рэлігіі і спіс санкцый супраць краін, якія свядома пазбягаюць абароны рэлігійных супольнасцяў.







All the contents on this site are copyrighted ©.