2011-01-21 13:11:19

Бэнэдыкту XVI прадставілі двух ягнятаў, з воўны якіх будуць зроблены паліі


RealAudioMP3 Сёння, у свята св. Агнешкі, па традыцыі ў капліцы Урбана VIII папе Бэнэдыкту XVI прадставілі двух ягнятаў, абрад благаслаўлення якіх адбыўся сёння раніцай у рымскай базыліцы св. Агнешкі на Вія Намэнтана. З іх воўны будуць вытканы паліі, якія Папа ўручыць новапрызначаным арцыбіскупам мітрапалітам ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла 29 чэрвеня.

Падчас цырымоніі было адзначана, што палій з'яўляецца літургічным знакам гонару і юрысдыкцыі, які выкарыстоўваецца папам і арцыбіскупамі мітрапалітамі ў іх мясцовых Касцёлах і мітраполіях. Палій, гэта белая паласа з воўны, аздобленая шасцю чорнымі крыжамі з шоўку.

З 1884 г. клопат аб ягнятах нясуць сёстры з рымскага кляштару назарэтанак, кангрэгацыі заснаванай св. Францішкай Седліскай.







All the contents on this site are copyrighted ©.