2011-01-21 15:21:34

Бэнэдыкт XVI да рымскай паліцыі: “сумяшчайце прафесіяналізм з глыбокім гуманізмам”


RealAudioMP3 Сёння, 21 студзеня Папа Бэнэдыкт XVI сустрэўся з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі рымскай паліцыі. Падчас гэтага спаткання Святы Айцец звярнуўся з прамовай, у якой адзначыў, што хуткія грамадскія перамены спрыяюць узнікненню пачуцця небяспекі. Гэта звязана з адмаўленнем ад этычных нормаў, якія ляжаць у аснове прававой і маральнай дзейнасці людзей.
“Новыя выклікі, якія з’яўляюцца на даляглядзе патрабуюць, каб Бог і чалавек зноў спаткаліся, каб грамадства і публічныя ўстановы адшукалі сваю “душу”, свае маральныя і духоўныя карані, каб умацаваць этычныя і прававыя цноты, якія звязаны з практычнай дзейнасцю”, - сказаў Святы Айцец. Папа нагадаў, што хрысціянская вера і Касцёл няспынна спрыяюць пашырэнню супольнага дабра і сапраўднага чалавечага развіцця, сведчаннем чаму з’ўляецца душпастырская праца ў аддзяленнях паліцыі, якая праводзіцца ў Італіі на падставе канкардату.

Бэнэдыкт XVI заклікаў прысутных на аўдыенцыі паліцэйскіх, каб яны давалі добры прыклад пазітыўнай сувязі паміж здаровай свецкасцю і хрысціянскай верай. Эфектыўнасць працы паліцэйскіх “залежыць ад сувязі паміж прафесіяналізмам з глыбокім гуманізмам, выкарыстаннем сродкаў бяспекі і асаблівым запасам чалавечых талентаў, такіх як цярплівасць, трыванне ў добрым, самаахвярнасць і гатоўнасць выслухаць іншых. Гэта служыць людзям, асабліва тым, якія перажываюць цяжкасці”, сказаў Папа.

На заканчэнне сустрэчы Пантыфік заклікаў паліцэйскіх да чытання і разважання Божага слова, якое з’яўляецца крыніцай і натхненнем да дзейнасці.







All the contents on this site are copyrighted ©.