2011-01-21 11:05:27

Апостальская Сталіца жадае працягваць дыялог з “Аль-Азхар”


RealAudioMP3 "Папская рада па міжрэлігійным дыялогу па-ранейшаму жадае адкрытасці і дыялогу з суніцкім універсітэтам “Аль-Азхар” у Каіры", - заявіў кіраўнік прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі.

Каментуючы інфармацыю аб прыпыненні ўніверсітэтам “Аль-Азхар” на нявызначаны тэрмін дыялогу з Ватыканам кс., Ламбардзі адзначыў, што Папская рада па міжрэлігійным дыялогу, збірае інфармацыю, неабходную для правільнага разумення сітуацыі.

Гэта рашэнне было прынята падчас пазачарговага пасяджэння Акадэміі даследванняў “Аль-Азхар” пад старшынствам яе імама Ахмеда Аль-Тайеда. Як патлумачыў журналістам яго дарадца Махмур Азаб, прычынай былі словы Папы на тэму пераследу немусульманскіх меншасцяў на Блізкім Усходзе. Ён адзначыў, што “Аль-Азхар” зацікаўлены працягам дыялогу з іншымі рэлігіямі пры ўмове "павагі да правоў і культуры арабскай і ісламскай".







All the contents on this site are copyrighted ©.