2011-01-20 13:01:41

Еўрапейскі кангрэс душпастырства студэнтаў


RealAudioMP3 У нямецкім Мюнхене з 27 па 30 студзеня пройдзе Еўрапейскі кангрэс душпастырсва студэнтаў. Ён будзе праходзіць пад лозунгам: “Фармацыя, адукацыя і Евангелле”.

Якімі з’яўляюцца будучыя перспектывы універсітэтаў у Еўропе? Хто сённяшнія студэнты? Ці магчыма жыць вопытам веры паміж лекцыямі і экзаменамі? Вера і навука: дыялог з новымі выклікамі. Кім з’яўляюцца пратаганісты пастырскага служэння Касцёла ў гэтым асяроддзі? На гэтыя пытанні паспрабуюць адказаць дэлегаты 60 біскупскіх канферэнцый Еўропы, сярод якіх біскупы, нацыянальныя кіраўнікі душпастырства студэнтаў, універсітэцкія капеланы, асацыяцыі і касцёльныя рухі, якія дзейнічаюць ва ўніверсітэцкім свеце. У сустрэчы прыймуць удзел таксама прадстаўнікі Кангрэгацыі Веравучэння і Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў.

Мэта сустрэчы заключаецца, галоўным чынам, у зборы і ацэнцы вопыту мінулага перыяду і разважанні аб шляхах і прыярытэтных напрамках будучага супрацоўніцтва ўніверсітэцкага душпастырства ў Еўропе ў святле шматлікіх зменаў абумоўленых Балонскім працэсам, рэформай, якая уніфіцыравала сістэму вышэйшай адукацыі ў Еўропе і дала шматлікія выклікі для працы Касцёла ва ўніверсітэцкім свеце Еўропы.







All the contents on this site are copyrighted ©.