2011-01-20 15:02:32

Егіпет: “Аль-Азхар” прыпыняе дыялог з Апостальскай Сталіцай


RealAudioMP3 Суніцкі ўніверсітэт “Аль-Азхар” у Каіры адкладае на нявызначаны тэрмін дыялог з Апостальскай Сталіцай - паведаміў Генеральны сакратар універсітэта Алі Абдэль Дайема.

Абгрунтаваннем для гэтага кроку з’яўляюцца нібыта неаднаразовыя заявы Бэнэдыкта XVI, інтэрпрэтаваныя “Аль-Азхар” як удар па ісламу, а таксама словы Бэнэдыкта XVI, у якіх Папа нібыта кладзе адказнасць на мусульманаў за пераслед на Бліскім Усходзе паслядоўнікаў іншых рэлігій.

Да гэтага часу, два разы ў год адбываліся сустрэчы Камітэту па справах дыялогу з Апостальскай Сталіцай, на якіх абмяркоўваліся пытанні ўзаемнага супрацоўніцтва “Аль-Азхар” з Каталіцкім Касцёлам. Гэты ўніверсітэт пазіцыянуе сябе як найбуйнейшы ў свеце суніцкі цэнтр багаслоўя.







All the contents on this site are copyrighted ©.