2011-01-19 11:56:26

Ян Павел ІІ стаў апекуном Сусветных Дзён Моладзі ў Мадрыдзе


RealAudioMP3 Папа Ян Павел ІІ стаў апекуном Сусветных Дзён Моладзі ў Мадрыдзе. Аб гэтым паведаміў старшыня Папскай рады па справах свецкіх кардынал Станіслаў Рылка. На днях у Іспаніі прайшла падрыхтоўчая сустрэча прадстаўнікоў 84 краін свету да гэтага вялікага мерапрыемства.

Кардынал Рылка сказаў, што Ян Павел ІІ заўсёды лічыў сябе “сябрам моладзі” і выказаў радасць з таго, што мог перадаць лэлегатам сустрэчы навіну аб тым, што польскі Папа стаў апекуном Сусветных Дней Моладзі ў Мадрыдзе.

Біскуп Чэзар Франко, генеральны каардынатар сёлетніх Дней Моладзі сказаў, што папа Ян Павел ІІ далучаецца такім чынам да шэрагу іспанкіх святых, нябесных апекуноў гэтай падзеі.

Мяркуецца, што ў Мадрыд прыедзе каля 2 мільёнаў маладых людзей, чвэрць епіскапату свету і больш за 5 тысяч журналістаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.