2011-01-19 17:55:49

Страсбург: Еўрапейскі парламент бароніць рэлігійную свабоду


RealAudioMP3 Еўрапейскі парламент заклікае да паважання свабоды рэлігіі і правоў хрысціянскіх меншасцяў у Еўропе і на ўсім свеце – вынікае з заяваў, якія былі зроблены сёння ў Страсбургу ў ходзе дыскусіі дэпутатаў Еўрапарламента з Кэтрын Эштан, Вярхоўным прадстаўніком Еўрасаюзу па знешняй палітыцы.

Выступаючы ад імя Форума еўрапейскіх кансерватараў Конрад Шыманскі адзначыў, што забойствы, гвалт, і правававая дыскрымінацыя кожны год закранае 170 тысяч хрысціянаў. Усе тыя, хто прызнаюць правы чалавека павінны актыўна выступаць у абарону рэлігійнай свабоды.

У Еўрапарламенце было адзначана, што свабода веравызнання з'яўляецца першым выразам правоў чалавека і асноўных свабод, у той час як Еўропа павінна быць першым прыкладам талерантнасці і павагі да рэлігіі ў дачыненні да хрысціянства і іншых рэлігій, прысутных на Старым кантыненце. Дэпутаты выказаліся за неабходнасць прыняцця мер для абароны хрысціянаў, каб яны ніколі больш не станавіліся ахвярамі актаў гвалту і дыскрымінацыі, якія адбыліся нядаўна ў Іраку і Егіпце.

Кэтрын Эштан сказала, што пытанне аб рэлігійных пераследах будзе разгледжана ў канцы студзеня Радай замежных спраў ЕС і будзе вынесена на разгляд у ААН.







All the contents on this site are copyrighted ©.