2011-01-19 11:42:45

Працягваецца крытыка школьнага календара Еўрасаюза


RealAudioMP3 Не спыняецца крытыка ў бок кіраўніцтва Еўрапейскага Саюза за апублікаванне вучнёўскага каляндара, у якім не былі пазначаны хрысціянскія святы, нават такія як: Божае Нараджэнне і Вялікдзень.

Еўрапейская Арганізацыя Кольпінга, якая дзейнічае ў 13 еўрапейскіх краінах, заяўляе аб непрымальнасці школьнага календара, які не змяшчае хрысціянскіх святаў, у той час, калі ў ім прысутнічаюць святы іншых рэлігій: індуісцкай, мусульманскай, яўрэйскай і нават рэлігіі Сікхаў.

З пытаннем, чаму так адбылося, яшчэ ў мінулым годзе да Еўрапейскага Саюза звярнулася Камісія Епіскапатаў Еўрапейскай Супольнасці. У студзені камісар Даллі, адказны за каляндар, папрасіў прабачэння за інцыдэнт краіны Еўрапейскага Саюза і запэўніў, што прычыны гэтай памылкі будуць растлумачаны ў бліжэйшы час







All the contents on this site are copyrighted ©.