2011-01-19 13:01:46

Арцыбіскуп Менніні мае намер развіваць дыялог з англіканамі


RealAudioMP3 Былы Апостальскі нунцый у Расійскай Федэрацыі арцыбіскуп Антоніо Менніні, прызначаны нядаўна нунцыем у Вялікабрытаніі, будзе ўмацоўваць узаемадзеянне з Англіканскай Царквой.

"Я павінен прызнацца, што яшчэ мала ведаю Вялікабрытанію і, у прыватнасці, яе міжканфесійныя праблемы. У апошнія дні я гаварыў з сыходзячым нунцыем і з іншымі прадстаўнікамі Каталіцкага Касцёла ў Вялікабрытаніі. Усе яны сказалі мне, што цяперашнія адносіны паміж католікамі і англіканамі заснаваныя на духу супрацоўніцтва, адкрытасці і сардэчнага сяброўства", - заявіў арцыбіскуп Менніні у інтэрв'ю, якое апублікавала сёння расійскае выданне "НГ-Религии".

Як адзначыў новы Апостальскі нунцый у Вялікабрытаніі трэба "дзейнічаць не палітычнымі сродкамі, а хрысціянскімі цнотамі і брацкай міласэрнасцю. І гэта прынцып, якога я імкнуўся прытрымлівацца ў працы ў Расіі, спрабуючы ўмацаваць узаемную павагу і пазнаванне, абумоўленыя агульным хрысціянскім пакліканнем".

Па словах арцыбіскупа, з гэтым намерам неабходна ўзгадняць "кожны канкрэтны крок, так як без гэтага ён застанецца фармальнасцю, не здольнай пераадолець узаемнае недавер".







All the contents on this site are copyrighted ©.