2011-01-18 11:06:56

Святар і палітыка. “ІІ Ватыканскі Сабор - компас ІІІ тысячагоддзя”. Выпуск 11


RealAudioMP3 Мы працягваем цыкл разважанняў аб Другім Ватыканскім Саборы, мэтай якіх з’яўляецца адкрыццё нанава скарбаў Сабору і яго актуальнасці ў наш час.

Святары павінны заставацца па-за палітыкай. Праўда гэта ці не? Гэта залежыць ад кантэксту. Кодэкс Кананічнага Права даручае, каб клір “не прымаў актыўнага ўдзелу ў кіраванні прафсаюзнымі арганізацыямі” (кан. 287). Калі аднак “палітыка” разумецца як заклапочанасць пра агульнае дабро, зразумела, у такім выпадку павінна быць аб’ектам цікавасці з боку святароў.

У любым выпадку астаецца ў сіле прынцып, які быў сфармулаваны канстытуцыяй “Gaudium et spes”: “Касцёл, дзякуючы сваёй задачы і кампетэнцыі ніякім чынам не атаясамліваецца з палітычнай супольнасцю і не звязаны ні з якой палітычнай сістэмай” (76). На самой справе місія Касцёла стаіць вышэй за кожную палітычную перспектыву.

Саборная канстытуцыя падкрэслівае, што “Палітычная супольнасць і Касцёл у сваіх сферах незалежныя і аўтаномныя” ( 76). У той жа час, аднак, паказвае, што абедзьве рэчаіснасці знаходзяцца на службе людзей. З іншага боку, католікі, свецкія асобы, з’яўляюцца часткай розных палітычных партый.

Праблема заключаецца не толькі ў палітызацыі святароў, але ў недахопе хрысціянскіх палітыкаў, здольных прафісійна і маральна займацца палітыкай як хрысціяне. З навучання Сабору выразна вынікае, што вернікі, свецкія асобы, не павінны адмаўляцца ад палітычнай дзейнасці. Наадварот, менавіта яны пакліканыя быць прысутнымі ў розных палітычных структурах, пры ўмове, што яны застануцца вернымі сваёй веры.

Трэба спадзявацца, што гэтая прысутнасць будзе характарызавацца тым - як чытаем у “Gaudium et spes”, - каб выразна размяжоўвалася тое, што робяць паасобку ці аб’яднаўшыся вернікі ад свайго імя як грамадзяне, якія кіруюцца хрысціянскім сумленнем, і тое, што яны робяць разам са сваімі пастырамі ад імя Касцёла”(76). І трэба спадзявацца, напрыклад, што ва ўстановах Еўрапейскага Саюза будуць палітыкі, якія здолеюць здзейсніць гэты прынцып на практыцы.







All the contents on this site are copyrighted ©.