2011-01-18 13:09:26

Патрыярх Кірыл прапануе меры па скарачэнні колькасці абортаў


RealAudioMP3 Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл накіраваў кіраўніцтву Расіі прапановы у вобласці процідзеяння абортам. Патрыярх заклікаў прыняць ведамасную інструкцыю Міністэрства аховы здароўя "якая ставіць перад урачом у якасці прыярытэтнай задачу па захаванні цяжарнасці і забараняе медычныя ініцыятывы па яе перапыненні", паведамляе афіцыйны сайт Маскоўскага патрыярхата.

Кіраўнік РПЦ таксама заклікаў увесці ў практыку медыцынскіх устаноў па прыкладу развітых замежных краін абавязковы двухтыднёвы перыяд чакання пасля афармлення "інфармаванай згоды" - дакумента, які жанчына падпісвае перад здзяйсьненьнем аборту.
Патрыярх Кірыл выступіў таксама за стварэнне сеткі прытулкаў для адзінокіх маці, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, а пры кожным раддоме - цэнтраў крызіснай цяжарнасці з удзелам псіхолага і прадстаўнікоў традыцыйных рэлігій, куды б накіроўвалі для гутаркі жанчын, якія пажадалі перапыніць цяжарнасць.

Патрыярх выказаўся за тое, каб вывесці аперацыі па перапынення цяжарнасці з сістэмы медыцынскага страхавання, выключыць здзяйсненне абортаў на сродкі падаткаплацельшчыкаў. У вобласці падтрымкі шматдзетнай сям'і Патрыярх Кірыл лічыць неабходным прыраўняць працу маці па выхаванню дзяцей да грамадска карыснай працы, усталяваўшы, у прыватнасці, дапамогу па шматдзетнасці.

Патрыярх заклікаў сфармулаваць у якасці прыярытэтнай для органаў апекі задачу захавання сям'і, прааналізаваць работу органаў апекі, асабліва выпадкі іх "неабгрунтаванага і валюнтарысцкага ўмяшання ва ўнутраныя справы сям'і", строга мінімізаваць і выразна прапісаць у заканадаўстве ўмовы, пры якіх магчыма пазасудовае адабранне дзяцей з сям'і.







All the contents on this site are copyrighted ©.