2011-01-18 16:25:12

Наварра-Вальс аб парушэннях рэлігійнай свабоды


RealAudioMP3 "У глабальным канфлікце, які мы назіраем, гульня ідзе за нешта большае, чым перамога капіталізму над камунізмам. На карту пастаўлена выжыванне чалавечага роду". Так Хаакін Наварра-Вальс, былы кіраўнік прэс-службы Апостальскай Сталіцы, кажа пра парушэнні рэлігійнай свабоды, якія адбываюцца ў многіх частках свету. На старонках італьянскага выдання "La Repubblica" былы прэс-сакратар Ватыкана піша пра "расчараванні пасля вялікіх спадзяванняў, якія нарадзіліся ў канцы мінулага стагоддзя".

"Усім у той час здавалася, што хутка свабода пераможа ва ўсім свеце. Пасля паразы камунізму, аднак, пачаўся цяжкі, часам нават трагічны этап сусветнай гісторыі, якая прывяла да бягучага стану паўсюднага гвалту і адсутнасці бяспекі" - піша Наварра-Вальс.

"Агіду" аўтара павялічвае той факт, што ў Еўрасаюзе дамінуе ў сувязі з гэтым "стомленасць", паколькі "адсутнічае эфектыўная агульная знешняя палітыка", а ААН "не адказвае сваім абавязкам патрабаваць ад дзяржаў-членаў, па меншай меры паважаць чалавечую годнасць усіх грамадзян".

Па словах былога кіраўніка прэс-служба Апостальскай Сталіцы, у гэтай сітуацыі, "неабходна на міжнародным узроўні стварэнне новай культуры свабоды, якая грунтуецца на ісціне аб чалавеку, а не звязана з задавальненнем уласных інтарэсаў, атэістычных ці псеўдарэлігійных, у сістэме дэмакратыі або дыктатуры".

Па словах Наварра-Вальса ў глабальным канфлікце, які мы назіраем, на карту пастаўлена нешта значна большае, чым трыумф капіталізму над камунізмам. "Кожны дзень, разам з рэлігійнай свабодай кожнага чалавека, вырашаецца быць ці не быць ўсяму чалавецтву", - піша ў завяршэнні свайго артыкула ў італьянскім выданні "La Repubblica" былы кіраўнік прэс-службы Апостальскай Сталіцы Хаакін Наварра-Вальс.







All the contents on this site are copyrighted ©.