2011-01-18 15:38:07

Еўрапейскі парламент абмяркуе пытанне пераследу хрысціянаў


RealAudioMP3 Італьянскі еўрадэпутат Марыё Маўра назваў ганенні на хрысціянаў і абмежаванні рэлігійнай свабоды як "самы драматычны феномен сучаснасці". Найбольшы пераслед сярод рэлігійных супольнасцяў перажываюць менавіта хрысціяе, сказаў італьянскі хрысціянскі дэмакрат сёння ў Страсбургу.

Заўтра Еўрапейскі парламент будзе абмяркоўваць пытанне свабоды рэлігіі з Высокім прадстаўніком па замежных справах Кэтрын Эштан, а на наступны дзень мае намер выступіць з адмысловай заявай.

Марыё Маўра заявіў, што ў выніку пераследу, забітыя тысячы біскупаў, святароў і законнікаў у Іраку, Егіпце, Пакістане і многіх іншых краінах. "Тэрор, які прымяняецца да хрысціянаў, частка стратэгіі па барацьбе са свабодай", - сказаў італьянскі еўрадэпутат. Ён адзначыў, што ў многіх краінах хрысціянаў атаясамліваюць з Захадам, і гэта гістарычны падман, таму што хрысціянства на Блізкім Усходзе мае больш чым тысячагадовую гісторыю.







All the contents on this site are copyrighted ©.