2011-01-17 13:47:01

Праваслаўныя занепакоены выміраннем хрысціянскіх народаў Еўропы


RealAudioMP3 Зварот еўрапейцаў да хрысціянскіх каранёў - гэта пытанне іх фізічнага выжывання, лічыць прадстаўнік Рускай Праваслаўнай Царквы ў Страсбургу ігумен Філарэт (Булеков).

"Толькі глыбока рэлігійнае ўспрыманне жыцця ў Божым свеце, дзе кожнае новае жыццё ўзбагачае ўсіх, можа прадухіліць выміранне ў будучым хрысціянскіх народаў Еўропы", - піша святар у артыкуле, які публікуе сёння часопіс "Эксперт" .

Па яго словах, ні ў што не веруючыя "эгаісты-спажыўцы, якія цураюцца усякай "чорнай" працы, выконваць якую яны перадаручылі чужынцам-імігрантам, проста асуджаныя не толькі на духоўную гібель, але і на фізічнае знікненне".

Як піша аўтар, мусульмане ў Еўропе - гэта не толькі выклік для "спадчыннікаў вялікай хрысціянскай традыцыі", гэта таксама і заклік перад тварам "новага перасялення народаў" звярнуцца "не проста да веры бацькоў, але да самой істоты гэтай веры".

Трэба "усвядоміць недасканаласць жыцця па законах" індывідуальнага спажывання тавараў і паслуг" і зноў адкрыць для сябе забытыя праўды пра духоўную глыбіню жыцця і пра каштоўнасць чалавечых зносін, якія могуць рэалізавацца толькі перад тварам Жывога Бога, перад тварам таямніцы быцця, асветленай святлом Хрыстовым", - гаворыцца ў артыкуле.

Аўтар таксама звярнуў увагу на неэфектыўнасць дыялогу паміж хрысціянамі і мусульманамі ў Еўропе, адзначыўшы, што ў такім дыялогу першыя аказваюцца "вельмі слабым партнёрам - слабым менавіта ў рэлігійным сэнсе".

"Свядомыя, сапраўдныя хрысціяне ў Еўропе - гэта меншасць. І калі яна можа выступаць у якасці партнёра ў міжрэлігійным дыялогу з еўрапейскай мусульманскай меншасцю, то таксама толькі ў якасці рэлігійнай меншасці. А таму такі дыялог не мае грамадскага, а тым больш агульнаеўрапейскага значэнні", - сказана ў артыкуле.

Такім чынам, робіць выснову ігумен Філарэт, міжкультурны дыялог - гэта, па сутнасці, дыялог мусульман з секулярызаваным большасцю, "і ў сваім рэлігійным аспекце ён падобны на дыялог глухога з нямым".







All the contents on this site are copyrighted ©.