2011-01-17 13:22:26

Ліван: патрыярх Сфейр папрасіў аб адстаўцы


RealAudioMP3 Патрыярх Каталіцкага Касцёла мараніцкага абраду, 90-гадовы кардынал Насралла Бутрос Сфейр звярнуўся з просьбай да Бэнэдыкта XVI вызваліць яго з пасады мараніцкага патрыярха Антыёхіі. Мараніцская Царква з'яўляецца нацыянальным веравызнаннем ліванскіх хрысціянаў і налічвае каля паўтара мільёны чалавек на амаль 4 млн. жыхароў. Пакуль што Папа не прыняў адстаўкі.

Рэзідэнцыяй патрыярха з’яўляецца мясцовасць Бкерке недалёка ад Бейрута. Патрыярхат складаецца з 4 архіепархій і 7 епархій у Ліване, а таксама 4 архіепархій, 9 епархій і 2 патрыяршых экзархатаў у 11 краінах Блізкага Усходу, Амерыкі і Аўстраліі. Гэта адзіная ўсходняя Каталіцкая Царква, якая не ўзнікла ў выніку прызнання ўлады Папы праз частку паслядоўнікаў раней незалежнага ад яго Усходняга Касцёла, але які заўсёды заставаўся ў лучнасці з Біскупам Рыма.







All the contents on this site are copyrighted ©.