2011-01-17 15:33:16

Бэнэдыкт ХVI прыняў Генеральнага дырэктара ЮНЕСКА


RealAudioMP3 У панядзелак, 17 студзеня Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі спадарыню Ірыну Бокаву, Генеральнага дырэктара ЮНЕСКА. У ходзе сустрэчы былі закрануты пытанні адукацыі, навукі і культуры. Спасдарыня Бокава сустрэлася затым з Дзяржсакратаром Яго Святасці Папы кардыналам Тарчызіо Бэртонэ, якога суправаджаў Сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці.

Размова з Генеральным дырэктарам ААН па справах адукацыі, навукі і культуры адбываліся ў цёплай і сяброўскай атмасферы. Гэтыя пытанні прадстаўляюць асаблівую цікавасць Апостальскай Сталіцы, якая актыўна ўдзельнічае ў працах ЮНЕСКА. У гэтай сувязі, падчас размоў, была падкрэслена неабходнасць інтэгральнага чалавечага развіцця і важнасць забеспячэння добрай адукацыі. Увага была таксама звернута на некаторыя аспекты абароны сусветнай культурнай спадчыны і аховы навакольнага асяроддзя а таксама значэнне дыялогу паміж народамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.