2011-01-17 12:57:11

Бэнэдыкт XVI сустрэўся з Неакатэхуменальным шляхам


RealAudioMP3 У панядзелак, 17 студзеня, Бэнэдыкт ХVI сустрэўся ў Зале Паўла VI з заснавальнікамі Неакатэхуменальнага шляху Кіко Аргуэлло, Кармэн Эрнандэс і айцом Марыё Пеццы, якіх суправаджала вялікая група членаў руху, якія працуюць у больш за 120 краінах свету

Звяртаючыся да іх Святы Айцец сказаў, што “на працягу больш за сорак гадоў Неакатэхуменальны шлях спрыяе адраджэнню і ўмацаванню ў дыяцэзіях і парафіях хрысціянскага сведчання, садзейнічае паступоваму і радыкальнаму адраджэнню багацця Хросту, дапамагае атрымаць асалоду нябеснага жыцця ў Богу, жыцця, якое Пан адкрыў сваім уцелаўленнем, жывучы сярод нас”.

Пантыфік нагадаў, што ў апошнія гады распрацоўваўся статус Неакатэхуменальнага шляху, які быў паспяхова зацверджаны ў чэрвені 2008 года. Яшчэ адзін важны крок быў зроблены ў апошнія дні, калі быў зацверджаны “Катэхетычны даведнік Неакатэхуменальнага шляху”. “Гэтай касцёльнай акцэптацыяй, Пан пацвярджае і сёння зноў даручае вам гэты каштоўны інструмент, якім з’яўляецца Шлях, каб праз сыноўнюю паслухмянасць Святому Пасаду і пастырам Касцёла, вы маглі зрабіць уклад у радаснае і радыкальнае адраджэнне дару Хросту” - сказаў Святы Айцец. Братняя еднасць паміж вучнямі Езуса з’яўляецца, па сутнасці, першым і найбольшым сведчаннем у імя Езуса Хрыста.

Папа адзначыў сваю асабістую прыемнасць здзейсніць абрад паслання ў розныя часткі свету больш за 200 новых сем’яў, якія адпраўляюцца ў місію. Яны далучацца да 600 іншых сем’яў, якія ўжо працуюць на пяці кантынентах. “Дарагія сем’і - сказаў Бэнэдыкт XVI - вы атрымалі дар веры, які здольны паказаць людзям шлях да Неба. З тым жа пачуццём, я пашлю 13 новых “missiones ad gentes”, якія будуць пакліканы для стварэння новай касцёльнай прысутнасці ў многіх краінах, да якіх пасланне Хрыста яшчэ не прыйшло”- падкрэсліў Святы Айцец.

Пантыфік прывітаў 2 тысячы навучэнцаў духоўных семінарый “Redemptoris Mater” з усёй Еўропы. “Мы з надзеяй глядзім на вас, - сказаў Папа - вы з’яўляецеся людзьмі, якія любяць Хрыста і Яго Касцёл, здольнымі дзяліцца са светам радасцю сустрэчы з Панам і быць Яго слугамі”- сказаў у сваёй прамове да прадстаўнікоў Неакатэхуменальнага шляху Бэнэдыкт XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.