2011-01-15 13:50:09

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі стаў старшынёй Папскай акадэміі навук


RealAudioMP3 Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1978 года, паходзячы са Швейцарыі Вернер Арбер быў прызначаны папам Бэнэдыктам XVI старшынёй Папскай акадэміі навук. Упершыню ёй будзе кіраваць навуковец, які не з'яўляецца членам Каталіцкага Касцёла. Генетык і мікрабіёлаг Вернер Арбер належыць да Рэфармацкай Царквы.

Сваё задавальненне з прызначэння выказала біскупская канферэнцыя Швейцарыі, падкрэсліўшы, што гэта не толькі выраз вялікага прызнання швейцарскага мікрабіёлага і генетыка, але падкрэсленне экумэнічнага значэння гэтага папскага інстытута.

Новы старшыня нарадзіўся 3 чэрвеня 1929 г. у швейцарскім Грэніхэр. У 1978 г. разам з Гамільтанам Смітам і Даніэлем Натансвэмам атрымаў Нобелеўскую прэмію па медыцыне за адкрыццё рэстрыкцыйных энзімаў і іх прымяненне ў малекулярнай генетыцы. Ён з'яўляецца членам Папскай акадэміі навук з 1981 года.

Папская акадэмія навук (Pontificia Academia Scientiarum) існуе больш за 400 гадоў. Гэта навуковае таварыства, да якога належаць пакліканыя папай вядомыя прадстаўнікі матэматычных і прыродазнаўчых навук з розных краін у агульнай колькасці 80 чалавек. Разам з прафесарам Арберам членамі Папскай акадэміі навук з’яўляецца больш за 20 іншых лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі.







All the contents on this site are copyrighted ©.