2011-01-15 14:32:47

Кс. Ламбардзі: Пакуль яшчэ не вядомая дата літургічнага ўспаміну Яна Паўла II


RealAudioMP3 Кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі адзначыў, што вызначэнне даты літургічнага ўспаміну будучага благаслаўлёнага Яна Паўла II належыць да кампетэнцыі Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў і яна будзе вызначана ў канцы абраду беатыфікацыі. Кс. Ламбардзі пацвердзіў, што цела Святога Айца будзе перанесена з ватыкансканскага грота ў капліцу св. Себасц’яна ў Базыліцы св. Пятра. Труна не быдзе адчыняцца, не чакаецца таксама эксгумацыі цела будучага благаслаўлёнага.

Кіраўнік Залі Друку нагадаў, што беатыфікацыя Яна Паўла II адбудзецца ў Нядзелю Божай Міласэрнасці - свята заснаванае ім, з якім Караль Вайтыла быў звязаны на працягу ўсяго свайго жыцця. Ян Павел II таксама ў Нядзелю Божай Міласэрнасці кананізаваў св. Фаустыну Кавальскую, - зазначыў кс. Ламбардзі. Ён падкрэсліў, што тэма Божай Міласэрнасці таксама прысутнічала ў шматлікіх выступленнях Святога Айца а асабліва ў яго энцыкліцы „Dives in Misericordia”.







All the contents on this site are copyrighted ©.