2011-01-15 15:14:43

Кардынал Амато: беатыфікацыйная справа Яна Паўла II была праведзена вельмі дакладна


RealAudioMP3 Працэс беатыфікацыі Яна Паўла II быў праведзены асабліва дакладна, каб пазбегнуць якіх-небудзь сумненняў і цяжкасцяў, - сказаў прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, кардынал Анджэла Амато.

Ён нагадаў, што 9 мая 2005 года, Бэнэдыкт XVI зацвердзіў у выпадку Яна Паўла II выключэнне з правілаў, якія патрабуюць тэрміну 5 гадоў з дня смерці чалавека для распачацця працэсу яго беатыфікацыі, і загадаў распачаць працэдуру неадкладна. Сам працэс таксама праходзіў дастаткова хутка.

"Але, калі гаворка ідзе пра працэдурную строгасць і дакладнасць, тут не было льготнага тарыфу. Справа разглядалася як любая іншая, праходзячы ўсе этапы ўстаноўленыя правіламі Кангрэгацыі па справах Кананізацыі. Больш таго, калі я магу выказаць сваё асабістае меркаванне, менавіта для таго, каб годна ўшанаваць памяць гэтага вялікага Папы, дакументацыя вывучалася асабліва старанна, каб пазбегнуць любых сумневаў і пераадолець усе цяжкасці", - сказаў кардынал Амато.







All the contents on this site are copyrighted ©.