2011-01-15 17:41:56

Без білета на беатыфікацыю Яна Паўла II


RealAudioMP3 На беатыфікацыйную св. Імшу папы Яна Паўла II не будзе ўваходных білетаў і на яе зможа ўвайсці кожны. Аб гэтым паінфармавала ў спецыяльным паведамленні Прэфектура папскага дому. Гэта стала адказам на тысячы запытаў, якія ў апошні дзень атрымала ватыканская служба.

Менавіта прэфектура займаецца выдачай бясплатных білетаў на цырымоніі з удзелам Папы. Улады Рыма лічаць, што ў беатыфікацыі можа прыняць удзел больш за 2 мільёны пілігрымаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.