2011-01-15 13:30:06

Апостальская Сталіца стварыла першы ў гісторыі ардынарыят для былых англіканаў


RealAudioMP3 Кангрэгацыя Веравучэння пасля кансультацый з епіскапатам у Англіі і Уэльса стварыла на гэтай тэрыторыі для груп англіканскага духавенства і вернікаў, якія выказалі жаданне поўнага адзінства з Каталіцкім Касцёлам, Персанальны Ардынарыят Маці Божай з Волсінгэм, апекуном якога будзе благаслаўлёны Джон Генры Ньюман. Таксама прызначыла першага кіраўніка - кс. Кіта Ньютан, які разам з двума былымі англіканскімі біскупамі Джонам Бродхэрстам і Эндру Бэрнхэмам атрымаў святарскае пасвячэнне ў Каталіцкім Касцёле.

Кіт Ньютан пераходзячы да Каталіцкага Касцёла падкрэсліў, што хоць пытанне аб пасвячэнні жанчын важна, гэта ўсё ж не асноўная прычына такога рашэння. Ён зрабіў гэта вельмі асабіста прымаючы словы малітвы Езуса: “Каб усе былі адно”. Кейт Ньютан жанаты, мае траіх дарослых дзяцей. Разам са сваёй жонкай быў прыняты ў Каталіцкі Касцёл 1 студзеня гэтага года.







All the contents on this site are copyrighted ©.