2011-01-14 16:03:06

У Ватыканскай Базыліцы пачаліся працы па перанясенні труны з целам Яна Паўла ІІ


RealAudioMP3 У Базыліцы Святога Пятра пачаліся работы па пераносу цела Папы Яна Паўла ІІ з Ватыканскіх Гротаў у капліцу Святога Себасцьяна

Перанясенне цела Яна Паўла ІІ адбудзецца пасля яго бэатыфікацыі. Падрыхтоўчыя працы прадбачваюць ачышчэнне мазаікі Святога Себасцьяна і перанясенне цела бласлаўлёнага Іннкенція ХІ. У месцы дзе мае спачыць цела польскага Папы размешчаныя па абодвух баках статуі Пія ХІ і Пія ХІІ. Адной з прычын выбару гэтай менавіта капліцы з’яўляецца ейная блізкасць ад уваходу, што зробіць лягчэйшым дабрацца да яе многім паломнікам








All the contents on this site are copyrighted ©.