2011-01-14 15:51:04

Папа зацвердзіў беатыфікацыйныя дэкрэты 13 Слуг Божых


RealAudioMP3 Бэнэдыкт ХVI зацвердзіў беатыфікацыйныя дэкрэты 13 Слуг Божых, у тым ліку Яна Паўла ІІ. Кандыдатамі да хвалы алтароў з'яўляюцца 7 жанчын, у тым ліку пяць з Босніі і Герцагавіны і 6 мужчын з 7 краін.

Апрача Караля Вайтылы сярод будучых благаслаўлёных 5 законніц з Інстытута Дачок Божай Любові з Босніі і Герцагавіны, якія былі забітыя “з нянавісці да веры” у снежні 1941 года.

Іншай цікавай постацю, якая ў бліжэйшыя месяцы будзе вынесена да хвалы алтароў, з'яўляецца Францішак Марыя ад Крыжа Ярдан, які жыў у 1848-1918 г. і з'яўляўся заснавальнікам кангрэгацыі Ксяндзоў Сальватарыянаў і Сясцёр Боскага Збавіцеля.








All the contents on this site are copyrighted ©.