2011-01-13 14:06:44

Іран: аблавы на евангельскіх хрысціян


RealAudioMP3 Каля 70 хрысціянаў былі арыштаваныя ў Іране падчас святаў Божага Нараджэння. Яны, як правіла, члены так званага дамовага Касцёла, гэта значыць евангельскіх супольнасцяў, якія сустракаюцца ў сваіх дамах, каб бараніцца ад пераследу.

Гэтыя хрысціяне, як група арыентаваная на абвяшчэнне Евангелля, па азначэнні з'яўляюцца ў Іране ворагамі дзяржавы. Бо місіянерская дзейнасць, скіраваная на навяртанне мусульман, караецца смерцю.

Сярод арыштаваных былі і прадстаўнікі армянскай Царквы, якая прызнаецца дзяржавай як рэлігійная меншасць. Армяне жылі там з самага пачатку хрысціянства, і, такім чынам, існавалі там раней за іслам. З-за інфармацыйнай блакады краіны не вядомыя абставіны аблаў. Аднак, як адзначае член афіцыйнай Камісіі ЗША па рэлігійнай свабодзе ў свеце, у нападзе на евангельскіх хрысціян няма нічога новага. Як прапаведнікі, яны з’яўляюцца для іранскіх уладаў ворагамі краіны.







All the contents on this site are copyrighted ©.