2011-01-13 11:54:09

Мадрыд: сустрэча напярэдадні Сусветных Дзён Моладзі


RealAudioMP3 234 дэлегатаў з 84 краін удзельнічае ў працоўнай нарадзе па падрыхтоўцы Сусветных Дзён Моладзі. Сустрэча праходзіць у Сан Лорэнцо дэ Эль Эскор’яль. У ёй прымаюць удзел прадстаўнікі Папскай рады па справах свецкіх і яе старшыня кардынал Станіслаў Рылка.

Ватыканскі іерарх ужо сустрэўся з валанцёрамі, якім падзякаваў за іх шчырае супрацоўніцтва. Ён адзначыў, што для многіх, хто прыедзе ў сталіцу Іспаніі ў жніўні вельмі важнай будзе здольнасць валанцёраў паказаць гасціннасць і праявіць дух ахвярнасці. Заўважыў, што часта гэта будзе незаўважальная праца, але гэта не азначае, што менш істотная. Кардынал папрасіў, каб запрашаючы сваіх аднагодкаў казалі не столькі, што “павінны прыехаць”, колькі, што “варта прыехаць”.

Удзельнікі сённяшняй падрыхтоўчай нарады азнаёмяцца з арганізацыйнымі дэталямі, такімі як: размяшчэнне, абслуга, транспарт, візы і валанцёрства. Наведаюць таксама месцы, дзе будуць праходзіць асноўныя мерапрыемствы Сусветных Дзён Моладзі, якія адбудуцца 16-21 жніўня гэтага года.







All the contents on this site are copyrighted ©.