2011-01-13 14:28:38

Кс. Ламбардзі: не існуе ніякага супрацоўніцтва паміж Ватыканам і “Discovery Channel”


RealAudioMP3 Дырэктар Залі Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі абверг інфармацыю аб супрацоўніцтве Святога Пасаду і канала “Discovery Channel” у ажыццяўленні шэрагу праграм пад назвай „The Exorcist Files” (Архівы экзарцыстаў). Дакументальны фільм будзе прысвечаны выпадкам дэманічнага авалодання.

Па словах кс. Ламбардзі інфармацыя, якая распаўсюджваецца некаторымі сусветнымі СМІ аб такім супрацоўніцтве і заявы кіраўніка “Discovery Channel” аб тым, што канал ужо атрымаў згоду Апостальскай Сталіцы на доступ да некаторых ватыканскіх актаў, не толькі "падманывае", але "перайначвае" рэальнае становішча спраў.

У заяве для італьянскай газеты "Il Giornale" прадстаўнік Апостальскай Сталіцы абверг інфармацыю аб тым, што Папская рада па сродках масавай камунікацыі і Ватыканскі тэлевізійны цэнтр былі ўцягнуты ў гэты праект. "Падобна як не ўдзельнічае ў гэтым Ватыкан і Каталіцкі Касцёл", - падкрэсліў дырэктар Залі Друку Апостальскай Сталіцы.







All the contents on this site are copyrighted ©.