2011-01-13 13:28:06

Арцыбіскуп Гірэллі стаў першым прадстаўніком Апостальскай сталіцы ў В’етнаме


RealAudioMP3 Былы апостальскі нунцый у Інданэзіі, арцыбіскуп Леапольда Гірэллі стаў новым прадстаўніком Папы ў Сінгапуры і адначасова апостальскім дэлегатам у Малайзіі і Брунэі. Акрамя таго ён будзе прадстаўніком Апостальскай Сталіцы ў В’етнаме, хоць і не будзе пражываць у гэтай краіне.

Аб згодзе в’етнамскага ўрада на прызначэнне папскага прадстаўніка паінфармаваў Бэнэдыкт XVI у сваім звароце да дыпламатычнага корпусу, які мае акрэдытацыю пры Апостальскай сталіцы.

В’етнам ніколі не меў сталых адносінаў са Святым Пасадам, аднак ад 1925 года ў Ханоі існавала Апостальская Дэлегатура, якая дзейнічала дзеля ўтрымання сувязі з мясцовым Касцёлам, не маючы дыпламатычнага статусу. Першапачаткова яе дзейнасці распаўсюджвалася на ўвесь Індакітай.

Пасля таго, як яе супрацоўнікі пад ціскам паўночна-в’етнамскіх камуністычных уладаў вымушаны былі пакінуць Ханой, у 1957 годзе дэлегатура пачала сваю працу на поўдні краіны ў Сайгоне. Пасля заканчэння в’етнамскай вайны і захопу паўднёвага В’етнаму камуністамі дэлегатура на доўгі час пакінула краіну.

З 1975 года гэтая ватыканская ўстанова не існавала. Падчас пасяджэння Супольнай працоўнай групы ў Ватыкане 23 і 24 снежня мінулага года было прынята рашэнне аб прызначэнні спецыяльнага прадстаўніка па адносінам з Сацыялістычнай Рэспублікай В’етнам.







All the contents on this site are copyrighted ©.