2011-01-12 13:30:27

У Іраку створаны камітэт па справах хрысціянаў


RealAudioMP3 Прэзідэнт Ірака Джалал Талабані стварыў спецыяльны камітэт па справах хрысціянаў. Ён павінен займацца маніторынгам іх сітуацыі, патрэбамі і небяспекамі.

Паводле паведамлення гэты орган будзе імкнуцца да таго, каб духоўныя кіраўнікі мусульманскіх супольнасцяў выдалі фетву, якая асуджае напады на хрысціянаў.

Прэзідэнт Талабані таксама выдаў пастанову, у якой патрабуе павысіць абарону хрысціянаў у Іраку.







All the contents on this site are copyrighted ©.