2011-01-12 12:08:08

Арцыбіскуп Фізікелла: Папская рада будзе змагацца з хрысціянафобіяй


RealAudioMP3 З "драматычным ростам хрысціянафобіі ў Еўропе" будзе змагацца Папская рада па новай евангелізацыі, заявіў у інтэрв'ю для сённяшняга выдання “L'Osservatore Romano” яе старшыня, арцыбіскуп Рыно Фізікелла. Таму, падкрэслівае ватыканскі іерарх, дыкастерыя будзе імкнуцца да таго, каб была прызнанай рэальная, а не скажоная місія Касцёла".

Паводле слоў cтаршыні, Рада з'яўляецца "сімвалічным завяршэннем дарогі, якую пачаў II Ватыканскагі сабор". "Паводле ідэі Яна XXIII Сабор павінен быў гаварыць пра Бога сучаснаму свету. У сваім выступленні на яго адкрыцці, папа Ранкаллі не выпадкова нагадаў, што змест хрысціянскага паслання ніколі не змяняецца, а калі нешта падлягае зменам, то толькі спосабы перадачы, каб сучасны свет мог зразумець яго ў поўні", - кажа арцыбіскуп Фізікелла.

Падкрэслівае, што Папа Ян Павел II быў не толькі аўтарам тэрміну "новая евангелізацыя", але "на працягу ўсяго свайго пантыфікату ставіў на новую евангелізацыю, якая ў пэўных кантэкстах ужо пачалася ў вялікіх маштабах".

"Усё гэта, як працяг папскага навучання, прывяло да прамых вынікаў, сведчаннем якіх з'яўляецца існаванне нашай рады. Бэнэдыкт XVI заснаваў яе, ставячы задачу рэалізацыі новай евангелізацыі з удзелам епіскапату ўсяго свету", - заявіў ватыканскі іерарх.

Арцыбіскуп Фізікелла паведаміў, што рада, узначаленая ім, будзе супрацоўнічаць, у прыватнасці, з Папскімі радамі па культуры і сродках масавай камунікацыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.