2011-01-11 10:39:56

“Другі Ватыканскі Сабор - компас ІІІ тысячагоддзя”. Выпуск 10


RealAudioMP3 Мы працягваем цыкл разважанняў аб Другім Ватыканскім Саборы, мэтай якіх з’яўляецца адкрыццё нанава скарбаў Сабору і яго актуальнасці ў наш час.

“Для чалавечай асобы ўласціва дасягаць сапраўднай і поўнай чалавечнасці не інакш, як праз культуру” ( GS 53). З гэтага сцверджання канстытуцыі “Gaudium et spes” (Радасць і надзея) становіцца відавочным, што Евангелле заўсёды прыходзіць да чалавека праз культуру. “Евангелізацыя спатыкаецца таксама з культуру ўсіх эпох”- сказаў Ян Павел ІІ.

Без культуры вера засталася б бесцялеснай і падвяргалася б секулярызацыі і палітызацыі надзеі. Таму Другі Ватыканскі Сабор адзначыў, што “усе, хто спрыяе развіццю чалавечай супольнасці ў культурнай сферы, згодна з Божым намерам аказваюць немалую знешнюю дапамогу таксама супольнасці Касцёла” (GS 44).

Таксама культура патрабуе вопыту веры. Без адкрыцця на боскае, па сутнасці, культура становіцца эзатэрыкай ці псеўдакультурай, арыентаванай толькі на матэрыяльны дастатак. Усведамляючы гэтыя небяспекі “Gaudium et spes” кажа: “Добрая навіна Хрыста няспынна аднаўляе жыццё і культуру паўшага чалавека.... Такім чынам Касцёл пабуджае і схіляе да культуры асабістага і грамадскага жыцця” ( GS 58).

На жаль, адразу ж пасля Другога Ватыканскага Сабору, нечакана ўспыхнула рэвалюцыя ў культуры і ладзе жыцця, акрэсленая як рэвалюцыя 1968 года, якая карэнным чынам змяніла структуру, у рамках якой адбыўся Другі Ватыканскі Сабор. Некаторыя аспекты хвалі 1968 года прамінулі, а іншыя - як сексуальная свабода - сталі часткай дамінуючай ментальнасці.

Гэтыя змены, і нават, так званая, інфармацыйная рэвалюцыя апошніх дзесяцігоддзяў, не памяншаюць актуальнасці паслання Сабору што тычыцца сувязі веры і культуры. Наадварот, Касцёл яшчэ больш як ніколі павінен прысутнічаць у культуры і ў той самы час шукаць паплечнікаў, каб змагацца з рознымі плынямі анты-культуры.







All the contents on this site are copyrighted ©.