2011-01-11 11:01:49

“L'Osservatore Romano” пра ролю Касцёла на міжнароднай арэне


RealAudioMP3 Аналізуючы ўчарашнюю прамову Бэнэдыкта ХVI да дыпламатычнага корпусу акрэдытаванага пры Ватыкане, галоўны рэдактар “L'Osservatore Romano” Джавані Марыя В’ян адзначае, што прысутнасць Апостальскай Сталіцы на міжнароднай арэне характарызуецца “павагай да кампетэнцыі свецкай улады” і выказвае перакананне ў тым, што “толькі Бог адказвае сэрцу чалавечай істоты і таму рэлігійнае вымярэнне з’яўляецца “бяспрэчным і неадольным”. Менавіта ў гэтым заключаецца “глыбокая крыніца таго, што акрэсліваецца сфармулаваннем палітыкі Ватыкана, які не шукае не існуючых прывілеяў, але выключна свабоды для выканання сваёй місіі”. “Адтуль клопат аб рэлігійнай свабодзе, якая паводле Святога Айца з’яўляецца важным элементам у пабудове міру”

Кіраўнік ватыканскага выдання падкрэслівае задавальненне Папы з росту свядомасці “сур’ёзнасці з’яў, якія зневажаюць Бога і чалавека, што робяць немагчымым суіснаванне”. “Гаворка ідзе пра вельмі пазітыўныя сігналы, як напрыклад трывожныя галасы, якія былі ўзнятыя ў многіх мусульманскіх краінах і ў Еўропе ў абліччы хрысціянафобіі і крывавых нападаў, якія не ўшанавалі нават месцаў культу. Станоўчыя сігналы паступаюць таксама з краін старажытнага хрысціянства” - кажа аўтар, спасылаючыся на рэзалюцыю Рады Еўропы “ў абарону права пратэсту сумлення ўрачоў”.

“Вобраз прадстаўлены Папам заключае бляскі і цені.... Бэнэдыкт ХVI бачыць трагедыі і цяжкасці, але таксама і пазітыўныя праявы” – піша на заканчэнне свайго артыкулу рэдактар В’ян і яшчэ раз адзначае, што “Касцёл не імкнецца да прывілеяў, але да свабоды ў сведчанні і абвяшчанні любові Бога для дабра кожнага чалавека”.







All the contents on this site are copyrighted ©.