2011-01-11 12:09:41

Ерусалім пад знакам адзінства


RealAudioMP3 18 студзеня пачынаецца Тыдзень малітваў за адзінства хрысціян. Яго тэма ў гэтым годзе гучыць: “Яны ў засяроджанні слухалі навучання Апосталаў і трывалі ў братнім адзінстве, ламанні хлеба і ў малітве”. Гэта ўжо 44 Тыдзень малітваў у гісторыі хрысціянства. Ён прайшоў упершыню ў 1968 годзе па ініцыятыве хрысціянскіх лідэдаў Ерусаліма. Сярод іх быў Лацінскі Патрыярха Ерусаліма на пенсіі Мішэль Саббах, біскуп Евангельска-лютэранскай Царквы ў Святой Зямлі і Іярданіі Муніб Юнан, прадстаўнікі Грэцка-праваслаўнага Патрыярхату Ерусаліма, члены Сірыйскай Праваслаўнай Царквы, Каталіцка- Мельхіцкага Касцёла, Армянскай Праваслаўнай Царквы і Епіскапальнай Царквы.

“Тэма і запрапанаваныя тэксты да разважанняў, - гаворыцца ў заяве Сусветнай Рады Цэркваў, - былі сумесна акрэсленыя Камісіяй па пытаннях веры і канстытуцыі Рады Цэркваў і Папскай радай спрыяння хрысціянскаму адзінству і з’яўляюцца заклікам да аднаўлення і вяртання да таго, што мае асноўнае значэнне ў веры, закліку памятаць часы ў якіх Касцёл быў адзіным”.

“Адзінства да якога імкнемся – гэта не простая абстрактнасць - сказаў Олаф Фіксэ Твэйт, генеральны сакратар Сусветнай Рады Цэркваў - для хрысціян Ерусаліма, якія з’яўляюцца наступнікамі ерусалімскай апостальскай супольнасці, Касцёла-маці ўсіх нас, гэтае адзінства ўключае ў сябе малітвы і разважанні ў кантэксце пакут і смутку. З імі мы молімся за мір і справядлівасць для ўсіх жыхароў Святой Зямлі”.

Тыдзень малітваў за адзінства хрысціян будзе праходзіць ва ўсім Каталіцкім Касцёле з 18 да 25 студзеня.







All the contents on this site are copyrighted ©.