2011-01-11 11:20:43

Аўстралія: Папа салідарны з ахвярамі "біблейскай" паводкі


RealAudioMP3 Святы Айцец сістэматычна атрымлівае інфармацыю аб паводкавай сітуацыі ў Аўстраліі і запэўнівае ў сваёй салідарнасці з ахвярамі і сем'ямі ахвяраў – гаворыцца ў заяве нунцыятуры ў гэтай краіне. Бэнэдыкт XVI заклікаў да дапамогі пацярпелым ад паводкі, сам пераказаўшы на гэтую мэту 50 тыс. долараў.

Між тым, узровень вады ў Аўстраліі не падае. Больш за тое, паўночна-ўсходні рэгіён краіны перажывае другую хвалю праліўных дажджоў. Плошча затопленых раёнаў большая за Германію і Францыю разам узятыя. Таму нядаўнія паводкі, найбуйнейшыя за 80 гадоў, былі названыя “біблейскім” патопам.

Пацярпела 100 тыс. асобаў. Колькасць смяротных ахвяр ацэньваецца ў 12. Як прагназуюць метэаролагі, паляпшэння сітуацыі можна чакаць у бліжэйшы час.







All the contents on this site are copyrighted ©.