2011-01-10 14:37:14

Італія: міністр замежных спраў жадае ўвядзення маніторынгу рэлігійнай свабоды ва ўсім свеце


RealAudioMP3 Прапанову сачыць за сітуацыяй ў краінах, дзе хрысціяне складаюць меншасць, а таксама магчымасць санкцый за парушэнне рэлігійных свабод, склаў міністр замежных спраў Італіі Франка Фраціні. Разам з кіраўнікамі дыпламатыі Францыі, Польшчы і Венгрыі ён накіраваў ліст у гэтай справе да Кэтрын Эштан, якая ў Еўрапейскім Саюзе адказвае за замежныя справы.

Аўтары ліста звяртаюцца з просьбай, каб тэма пераследу хрысціянаў была ўнесена ў праграму сустрэчы ў Брусэлі 31 студзеня і каб супольнасць прыняла канкрэтныя меры для забеспячэння павагі свабоды веравызнання.

Тлумачачы для італьянскага грамадскага тэлебачання “RAI” гэтую ініцыятыву, міністр Фраціні заявіў, што "цалкам адкрыта прапанаваў, каб краіны, якія не супрацоўнічаюць у гэтай галіне, больш не атрымлівалі шчодрыя субсідыі ад Еўрапейскага Саюза".

На пытанне, чым можа быць растлумачана адсутнасць у цяперашні час адзінага рашэння Еўропы па гэтым пытанні, кіраўнік італьянскага знешнепалітычнага ведамства заявіў, што прычына - паводле яго - у тым, што існуе “блытаніна вакол паняцця дыялогу паміж рэлігіямі". "Дыялог мае надзвычай важнае значэнне. Усе рэлігіі павінны мець гарантыі. Але справа ў тым, што ў гэты час падвяргаюцца пераследу менавіта хрысціяне", - сказаў Фраціні.







All the contents on this site are copyrighted ©.