2011-01-10 14:05:28

Бэнэдыкт ХVI звярнуўся да дыпламатаў акрэдытаваных пры Апостальскай Сталіцы


RealAudioMP3 Cёння, 10 студзеня, у першай палове дня, Святы Айцец сустрэўся з Дыпламатычным корпусам акрэдытаваным пры Ватыкане. На пачатку сваёй прамовы Святы Айцец прывітаў усіх сабраных у Апостальскім палацы:

„Я рады што магу вас прыняць на гэтай сустрэчы, якая штогод збірае вас навокал Наступніка Пятра. Гэтая сустрэча мае вялікае значэнне, таму што з’ўляецца вобразам і адлюстраваннем ролі Каталіцкага Касцёла і Святога Пасаду ў міжнароднай супольнасці”.

Папа адзначыў, што людзі на працягу ўсёй сваёй гісторыі праз веру і абрады выказваюць безупынна імкненне да Бога. Калі чалавек адмаўляецца ад гэтага асноўнага аспекту, у свеце ўзнікаюць канфлікты на ўсіх узроўнях.

“Гэтая асноўная праўда стала прычынай, па якой ў Пасланні на сёлетні Сусветны Дзень Міру я адзначыў, што рэлігійная свабода з’яўляецца асноўным шляхам да пабудовы міру. Мір, па сутнасці, будуецца і зберагаецца толькі тады, калі чалавек можа свабодна шукаць і служыць Богу ў сваім сэрцы, у сваім жыцці і ў сваіх адносінах з іншымі.

“Ваша прысутнасць тут - звярнуўся Святы Айцец да дыпламатычных прадстаўнікоў - з’яўляецца запрашэннем, каб ахапіць позіркам гарызонт усіх краінаў, якія вы прадстаўляеце і ўвесь свет. Ці ж у гэтай панараміцы не існуюць сітуацыі ў якіх, на жаль, права на рэлігійную свабоду парушаецца або забаронена? Ці ж гэта права чалавека, якое фактычна з’яўляецца першым з правоў, таму што гістарычна было абвешчана першым, і, з іншага боку, якога прадметам з’яўляецца канстытуцыйны памер чалавека, значыць яго адносіны з Стварыцелем, не ставіцца пад сумненне або парушаецца? Мне здаецца, што грамадства, яго прадстаўнікі і публічная думка сёння не ўсведамляюць сабе, што наносяць сур’ёзную рану на годнасці і свабодзе веруючага чалавека, аб чым я часта ўспамінаў, каб прыцягнуць увагу ўсіх.

Я рабіў гэта у час маіх Апостальскіх падарожжаў у мінулым годзе, на Мальту, Партугалію, Кіпр, Вялікабрытанію і Іспанію. Спецыяльная Асамблея Сіноду Біскупаў для Блізкага Усходу, што адбылася летась у кастрычніку ў Ватыкане была часам малітваў і разважанняў, падчас якіх думка настойліва звярталася да хрысціянскіх супольнасцяў з гэтых рэгіёнаў свету, так выпрабаваных з-за іх вернасці Хрысту і Касцёлу.

Так, гледзячы на Усход, глыбока засмучалі нас напады, якія пасеялі смерць, боль і замяшанне сярод хрысціян Ірака, прымушаючы іх у канцы пакінуць зямлю дзе іх продкі жылі на працягу стагоддзяў. Я хачу аднавіць мой трывожны заклік да кіраўнікоў гэтай краіны і рэлігійных лідэраў мусульман, каб іх суграмадзяне хрысціяне змаглі жыць ва ўмовах бяспекі і змаглі ўносіць свой уклад у грамадства, якога з’яўляюцца паўнапраўнымі членамі. Таксама ў Егіпце, у Аляксандрыі, тэрарызм жорстка ўдарыў у вернікаў, якія сабраліся на малітву ў храме. Гэтая паслядоўнасць нападаў з’яўляецца яшчэ адным знакам, які нагадвае аб настойлівай неабходнасці, каб урады гэтага рэгіёну ўзнялі, нягледзячы на цяжкасці і пагрозы, эфектыўныя меры па абароне рэлігійных меншасцяў. Ці трэба яшчэ раз сказаць аб гэтым? - запытаўся Святы Айцец. На Блізкім Усходзе “хрысціяне з’яўляюцца арыгінальнымі і сапраўднымі грамадзянамі, лаяльнымі да сваёй краіны і вернымі ўсім сваім нацыянальным абавязкам. І зразумела, што яны павінны карыстацца ўсімі грамадзянскімі правамі, свабодай сумлення і рэлігіі, свабодай у навучанні і адукацыі і ў выкарыстанні сродкаў масавай інфармацыі” ( Пасланне да Божага Народу Спецыяльнай Асамблеі Сыноду Біскупаў для Блізкага Усходу, 10). У гэтай сувязі, я дацэньваю ўражлівасць на правы найбольш слабых і дальнабачную палітыку, што паказалі ў апошнія дні некаторыя еўрапейскія краіны, дамагаючыся канкрэтнага адказу з боку Еўрапейскага Саюза, каб хрысціяне на Блізкім Усходзе былі абароненыя. Хацеў бы нарэшце нагадаць, што рэлігійная свабода не прысутнічае ў поўнай меры там, дзе гарантуецца толькі свабода веравызнання, да таго ж маючая ўсё большыя абмежаванні. Заахвочваю таксама да падтрымлівання поўнай рэлігійнай свабоды і іншых правоў чалавека праграмамі, якія пачаўшы ад пачатковай школы, і ў рамках рэлігійнай адукацыі, выхоўвалі б да павагі ўсіх братоў у чалавецтве. Што тычыцца дзяржаў Аравійскага Паўвострава, дзе пражывае шмат хрысціянскіх эмігрантаў, я спадзяюся, што Каталіцкі Касцёл зможа забяспечыць адпаведныя пастырскі структуры.

Сярод нормаў, якія парушаюць права чалавека да рэлігійнай свабоды, мушу звярнуць ўвагу на закон аб блюзнерстве ў Пакітане: зноў заклікаю ўлады гэтай краіны зрабіць неабходныя намаганні, каб адмяніць яго, тым больш бачна, што ён служыць у якасці падставы да пашырэння несправядлівасці і гвалту ў дачыненні да рэлігійных меншасцяў.

У гэты момант - працягваў Папа - мая думка накіроўваецца да каталіцкай супольнасці Кітаю і яе пастыраў, якія жывуць у цяжкасцях і выпрабаваннях. З іншага боку, жадаю накіраваць словы заахвочання ўладам Кубы, краіны, якая ў 2010 годзе адзначыла 75 гадавіну дыпламатычных адносін з Апостальскай Сталіцай, каб дыялог з Касцёлам умацаваўся і пашырыўся.

Іншым праяўленнем выключэння рэлігіі, у прыватнасці хрысціянства, з’яўляецца выключэнне з публічнага жыцця святаў і рэлігійных сімвалаў у імя павагі да тых, хто належыць да іншых рэлігій, або тых, якія не вераць. У мінулым годзе некаторыя еўрапейскія краіны далучыліся да апеляцыі ўрада Італіі ў справе крыжоў, якія знаходзяцца ў публічных месцах. Жадаю выказаць маю ўдзячнасць уладам гэтых краін, а таксама ўсім тым, якія ўдзельнічалі ў гэтай справе, епіскапатам, рэлігійным і свецкім арганізацыям у тым ліку і Маскоўскаму Патрыярхату і іншым прадстаўнікам праваслаўнай іерархіі, а таксама ўсім вернікам, якія прыявілі сваю прывязанасць да гэтых сімвалаў- носьбітаў агульначалавечых каштоўнасцяў.

Дарагія амбасадары - працягваў Святы Айцец. Садзейнічанне поўнай рэлігійнай свабодзе каталіцкіх супольнасцяў з’яўляецца таксама мэтай Апостальская Сталіца, калі заключае Канкардаты ці іншыя Пагадненні. Я рады, што дзяржавы з розных рэгіёнаў свету і розных рэлігійных, культурных і прававых традыцый выбіраюць міжнародныя канвенцыі як сродак, які рэгулюе адносіны паміж палітычнай супольнасцю і Каталіцкім Касцёлам, устанаўліваючы за пасрэдніцтвам дыялога, рамкі супрацоўніцтва ў пашане ўзаемных кампетэнцый. У мінулым годзе было заключана і ўступіла ў жыццё Пагадненне аб рэлігійнай апецы над католікамі, якія служаць ва ўзброенных сілах у Босніі і Герцагавіне.

Дзейнасць прадстаўнікоў Ватыкана пры дзяржавах і міжнародных арганізацыях з’яўляецца таксама служэннем рэлігійнай свабодзе. Хацеў бы адзначыцць з задавальненнем, што в’етнамскія ўлады адобрылі прызначэнне мной прадстаўніка, які будзе выказваць апеку ад імя Наступніка Пятра над каталіцкай супольнасцю краіны, наведваючы яе. Таксама хацеў бы нагадаць, што на працягу мінулага года, дыпламатычныя прадстаўніцтвы Святога Пасаду замацаваліся ў Афрыцы, у краінах, у якіх Апостальскі Нунцый не меў рэзідэнцыі. Калі Бог дазволіць, я наведаю яшчэ раз гэты кантынэнт, дзяржаву Бэнін у лістападзе, каб пераказаць Апостальскую Адгартацыю, якая сабрала плёны прац Спецыяльнай Асамблеі Сіноду Біскупаў для Афрыкі.

Няхай гэты новы год будзе поўны гармоніі і сапраўднага прагрэсу. Заклікаю ўсіх: палітычных і рэлігійных лідэраў, людзей ўсіх катэгорый, каб з рашучасцю ішлі па шляху да сапраўднага і трывалага міру, які праходзіць праз павагу да рэлігійнай свабоды ва ўсіх яе вымярэннях - завершыў сваю прамову Святы Айцец да дыпламатаў акрэдытаваных пры Ватыкане.







All the contents on this site are copyrighted ©.