2011-01-08 14:27:53

“Octava Dies” айца Фэдэрыко Ламбардзі.


RealAudioMP3 Тыднёвая рубрыка “Octava Dies” Генеральнага дырэктара Ватыканскага радыё ксяндза Фэдэрыко Ламбардзі сёння прысвечана Папе Рымскаму, бедным і дзецям.

“У перыяд Калядаў ў праграме Папы заўсёды ёсць моманты сустрэчаў і святкаванняў з беднымі і дзяцьмі.”- піша кіраўнік прэс-службы Ватыкану. Так было і сёлета. Святы Айцец 26 снежня паабедаў з беднымі, якімі апякуецца Супольнасць Місіянарак Любові, і 5 студзеня наведаў хворых дзяцей ў Рымскай Клініцы Джэмэллі. Гэта маленькі жэст, які шмат значыць. Гэта не паспешлівая фармальнасць, але штосці, што належыць да істоты жыцця Касцёла, значыць і да служэння Папы.

Бог ёсць міласэрнасцю, Бог ёсць любоўю. Гэта былі першыя словы Папы Бэнэдыкта ХVI. На доўгім сваім шляху Езус часта сустракаўся з беднымі і хворымі, прыймаў і абнімаў дзяцей, якіх прыводзілі да Яго.

Перыяд Божага Нараджэння спантанна спасылаецца на прыявы салідарнасці. Бог стаўшыся дзіцём дапамагае нам прызнаць у кожным дзіцяці сваю выяву, дапамагае прыняць з любоўю кожнае жыццё, якое нараджаецца, і ў сваёй далікатнасці патрабуе догляду і абароны. Але Каляднае пасланне важнае на кожны дзень года. Касцёл моліцца, слухае Божае Слова і святкуе ў Эўхарыстыі сустрэчу з Богам, але жыве дзейснай любоўю і ў гэтай любові ўпрывілеяванымі ёсць дзеці, і тыя, якія з сацыяльных і чалавечых прычын знаходзяцца ў рызыцы быць забытымі. Таксама і шлях Папы праходзіць, такім чынам, па гэтых этапах у любы час і ў кожным ягоным паломніцтве.








All the contents on this site are copyrighted ©.