2011-01-08 14:28:40

Ганой: кардынал Дыяс заахвоціў жыхароў В’етнама да вернасці Хрысту


RealAudioMP3 У пятніцу 7 студзеня Прэфект Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, кардынал Іван Дыяс адслужыў Святую Імшу ў Каталіцкім Саборы Ганоі, ў памяць 117 в’етнамскіх мучанікаў. У сваім казанні паклікаў іх “быць верным Хрысту і Яго Евангеллю ў любым месцы і асяроддзі, аж да гатоўнасці ахвяраваць сваё жыццё за Яго”. Кардынал Дыяс быў спецыяльным пасланнікам Папы Бэнэдыкта ХVI на цырымоніі закрыцця Юбілейнага Года.
Юбілейны Год у В’етнаме быў звязаны з 350 гадавінаю стварэння двух першых апостальскіх вікарыятаў і 50 гадавінаю стварэння Япіскапскай Канферэнцыі
Адкрыццё Юбілейнага Года наступіла 23 лістапада 2009 года, напярэдадні ўрачыстасці в’етнамскіх мучанікаў у парафіі Со Кен, у якой ў 1659 годзе пачалася евангелізацыя краіны. Святкаванні папярэдзіла працэсія, якая ўвекавечвала 117 мучанікаў, якія аддалі сваё жыццё за веру ў гадах 1625-1886, якіх Папа Ян Павал ІІ кананізаваў у 1988 годзе.
Прыпамінаючы постаць Святога Андрэя Дунг Лак і яго паплечнікаў, кардынал Іван Дыяс заклікаў хрысціян добрасумленна выконваць абавязкі, якія Бог даручыў кожнаму з іх, як бацькоў, сыноў і дачок, студэнтаў і гэтак далей.
“Дарагія сябры! Дзе б мы не знаходзіліся, мы таксама павінны добра выконваць нашыя грамадскія і хрысціянскія абавязкі, нястомна сведчачы нашу любоў і вернасць Езусу Хрысту і Яго Евангеллю, аж да дару нашага жыцця, аж да прыліцця крыві, так як гэта зрабіў Святы Андрэй Дунг Лак і яго паплечнікі-мучанікі”- сказаў у в’етнамскай сталіцы кардынал Іван Дыяс.








All the contents on this site are copyrighted ©.