2011-01-08 14:29:14

117 гадавіна народзін Святога Максіміліяна Кольбэ


RealAudioMP3 У суботу 8 студзеня Святы Максіміліян Кольбэ скончыў бы 117 гадоў. Нарадзіўся ён 8 студзеня 1894 года ў Здунскай Волі ў Польшчы.
Пасля вучобы у Рыме вярнуўся ў краіну і ўзняў дзейнасць, якая вылучалася надзвычайнай апостальскай стараннасцю, умеласцю адчытвання знакаў часоў у духу Евангелля. У евангелізацыі выкарыстоўваў сучасныя сродкі сацыяльнай камунікацыі
Апошнія месяцы свайго вельмі актыўнага жыцця Святы Максіміліян правёў у найгоршай турме гестапа ў Варшаве і ў канцлагеры ў Асвенцыме.
Святы Максіміліян, знаходзячыся ў такім асяроддзі, збярог пачуццё свабодыЮ веру ў чалавека і ў Бога, на зло адказваў дабром: суцяшаў сумных, умацоўваў упаўшых у духу, умацоўваў веру ў Бога, абуджаў надзею на лепшую будучыню, пераконваў, што праўда і справядлівасць перамогуць; паказваў сэнс пакутаў і ахвяры: даваў разграшэнне прысуджаным да смяротнага пакарання; адзначаў, што пасля смерці прыходзіць ўваскрасенне.
Маючы 47 гадоў ахвяраваў сваё жыццё за вязня Францішка Гаяўнічка. Памёр 14 жніўня 1941 года ў бункеры голаду ў Асвенцыме.
Папа Павал VI 17 кастрычніка 1971 года абвясціў айца Максіміліяна бласлаўлёным.
Папа Ян Павал ІІ 10 кастрычніка 1982 года залічыў яго да ліку Святых мучанікаў Каталіцкага Касцёла, які памёр у абароне хрысціянскай веры і евангельскіх дабрачыннасцей, і такім чынам падкрэсліў, што любоў да чалавека і вера ў Бога, вернасць Яго прынцыпам патрабуюць ахвяры і нават дару з уласнага жыцця.








All the contents on this site are copyrighted ©.