2011-01-06 14:19:08

Папа склаў святочныя пажаданні Усходнім Цэрквам


RealAudioMP3 Сёння Святы Айцец падчас малітвы “Анёл Панскі” склаў Усходнім Касцёлам пажаданні з нагоды святаў Божага Нараджэння, якое яны адзначаюць 7 студзеня. У разважанні перад малітвай сказаў, што хрысціяне павінны ззяць як дзеці святла, каб прыцягнуць ўсіх да прыгажосці Божага Валадарства.

Дарагія браты і сёстры

Сёння мы святкуем урачыстасць Трох Каралёў, аб’яўленне Езуса ўсяму народу, які прадстаўляюць Магі, што прыбылі ў Бэтлеем з Усходу, каб аддаць пашану Цару Юдэйскаму, пра нараджэнне Якога яны даведаліся праз з’яўленне новай зоркі на небе. Богаз’яўленне, аб’яўленне: Прыбыццё і пакланенне Трох Каралёў гэта першы знак асаблівай тоеснасці Сына Панны Марыі. З гэтага моманту пачынаецца распаўсюджвацца пытанне, якое будзе суправаджаць усё жыццё Хрыста: менавіта кім ёсць гэты Езус?
Вось пытанне, якое Касцёл хоча абудзіць у сэрцах усіх людзей: кім ёсць Езус? Вось духоўны неспакой, які натхняе ягоную місію: зрабіць, каб ведалі Езуса, Яго Евангелле, каб кожны чалавек мог адкрыць у Яго чалавечым абліччы аблічча Бога і каб быў асветлены таямніцай Ягонай любові. Аб’яўленне Пана паказвае ўніверсальнае адкрыццё Касцёла, яго пакліканне евангелізаваць ўсе народы. Але Аб’яўленне Пана гаворыць нам таксама як Касцёл рэалізуе гэтую місію: менавіта разважаючы над святлом Хрыста і абвяшчаючы Ягонае Слова. Хрысціяне пакліканыя пераймаць служэнне, якое выконвала зорка для Трох Каралёў. Яны павінны ззяць як дзеці святла, каб прыцягнуць усіх да прыгажосці Божага Каралеўства. Для тых, што шукаюць праўды, яны павінны прапанаваць Слова Божае, якое вядзе прызнаць у Езусе “сапраўднага Бога і Жыццё Вечнае” ( 1 Ян 5.20).
Пасля адгаварэння малітвы “Анёл Панскі” Святы Айцец сказаў: “Я выказваю мае сардэчныя віншаванні і найлепшыя пажаданні нашым братам і сёстрам з Усходніх Цэркваў, якія заўтра будуць святкаваць Божае Нараджэнне. Хай Божая дабрыня, якая з’явілася ў Езусе Хрысце, Уцелаўлёным Слове, ўмацуе ва ўсіх веру, надзею і любоў і дасць суцяшэнне супольнасцям, якія знаходзяцца ў цяжкасцях”.

Бэнэдыкт ХVI нагадаў таксама, што ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана ўшаноўваецца Місійны Дзень Дзяцей. “Так шмат дзяцей і моладзі, якія зарганізаваныя ў парафіях і школах, ствараюць духоўную сетку салідарнасці, каб дапамагчы сваім равеснікам, якія жывуць у цяжкіх умовах. Гэта вельмі прыгожы жэст і важна, што дзеці растуць з менталітэтам адкрытым на свет, з пачуццём любові і братэрства, пераадольваючы эгацэнтрызм і спажывецтва.”








All the contents on this site are copyrighted ©.