2011-01-05 15:00:41

Бэнэдыкт XVI. “Пакінем Яму, Які апрануўся дзеля нас у цела, цалкам перамяніць нас!”


RealAudioMP3 Папа сёння падчас агульнай аўдыенцыі параіў кожнаму чалавеку аддацца ўдасканальванню праз дзеянне Духа Святога. “Ачысцім перыяд свята Божага нараджэння ад занадта маралістычных ці сэнтыментальных чалавечых ідэй.” Сваю катэхезу Бенедыкт XVI прысвяціў сэнсу каляднага перыяду. У Ватыканскую залю аўдыенцый імя папы Паўла VI сёння сабралася каля 7000 чалавек.

“Дарагія браты і сёстры, сказаў Святы Айцец.- Я шчаслівы прымаць вас на гэтай першай аўдыенцыі ў новым годзе і ад усяго сэрца перадаю вам і вашым сем’ям найлепшыя віншаванні і пажаданні. Пан часу і гісторыі хай накіроўвае нашы крокі на дарогу дабра і хай дасць кожнаму багацце ласкі і росквіту! Сёння, аколеныя калядным святлом, мы жывем напярэдадні Аб'яўлення Пана - свята, у якім мы адзначым адкрыцьцё Бога ўсім народам.

Свята Раства Хрыстова захапляе кожнага сучаснага чалавека так сама, як і раней, прычым нават больш таямніча за ўсе іншыя вялікія святы Касцёла. Таму што ўсе, хаця б інтуітыўна, разумеюць, што нараджэнне немаўляткі Езуса непасрэдна спалучана з найбольшай надзеяй і натхненнем кожнага. Гэта ўнутраная патрэба Бога можа быць затуманенаю ідэямі спажывецтва, але, калі ў глыбіні сэрца тоіцца жаданне прыняць гэтае Дзіцятка-Слова Божага Дабравешчання, Якое прыйшло, каб даць поўню жыцця, калядныя вагеньчыкі здолеюць ставацца люстэркамі таго Святла, якое запаліў сам Бог праз уцелаўленне.

Святкаваць падзею ўцелаўлення Сына Божага ня ёсць простым прыпамінаннем мінулых падзей. Літургія Божага нараджэння - перш за ўсё містэрыя, спосаб трымаць прысутнымі тыя таямніцы, што прыносяць Збаўленне.”

Папа далей працягнуў гэтую думку прапановай ачысціць гэты перыяд ад непатрэбнага чалавечага шматслоўя. Ён падкрэсліў, што святкаванне Калядаў прапануе не толькі браць на ўзор пакорліваць і галечу Пана, Яго дабразычлівасць і любоў да людзей, але і магчымасць па ўласным выбары даць Яму перамяніць душу.

Святы Айцец нагадаў, што літургічны перыяд Раства адзначаецца на працягу сарака дзён, з 25 снежня па 2 лютага:у Калядах, у мацярынстве Марыі, у Богаяўленьні, у Вадохрышчы Езуса, ў шлюбе ў Кане Галілейскай, ва Ўвядзеньні ў храм, аналогічна з перыядам Вялікадня, які святкуецца напрацягу цэлых пяцідзесяці дзён - да Пяцідзесятніцы.

"Адкрыцьцё Бога ў плоці - гэта падзея, якая ўзняла Праўду ў гісторыі чалавецтва", - растлумачыў Папа і прыпомніў, што той жа дзень - 25 снежня ёсць момантам сонцастаяння. “Бог з'яўляецца як святло, якое ніколі не заходзіць на даляглядзе гісторыі, і нагадвае нам, што гэта не проста ідэя, але сёння як і тады, Бог уцелаўлёны адкрывае Сабе нам, як жывое цела пілігрымуючага праз час Касцёла, які у сакрамантах да сёння працягвае даваць збаўленне.

Святочныя літургічыя чытанні і малітвы гэтага перыяду даюць глыбокае пачуццё адкрыцця Бога ў Хрыстусе, Які ёсць увасобленае Слова. Гэта значыць, Яго знешні выгляд мае эсхаталагічных сэнс, падрыхтоўваючы да канца часоу" – адзначыў Папа Бэнэдыкт XVI .

"З гэтага пункту гледжання, Раство – гэта пачатак Пасхальнае таямніцы збаўлення, якая будзе мець кульмінацыяй Крыжовыя Цярпенні, Смерць і Уваскрасенне: “sacramentum-mysterium paschale –Езус пачынае ахвяру з самога Сабе дзеля любові ад самага зачацця ва ўлонні Панны Марыі. Ноч на Раство цесна звязана з ноччу Вялікоднага Набажэнства, што адлюстравана таксама і ва ўсходнім іконапісу.”
Бэнэдыкт XVI прыпомніў, што ужо ў яслях ёсць намёк “ на форму Вялікоднае магілы."

“Дарагія сябры, - завершыў Папа зварот да хрысціянскіх вернікаў. –Усё, што для нас відавочна ў еўхарыстычным банкеце Слова і Хлеба Жыцця, усё, што прачулі душою і да чаго нашы рукі дакрануліся – да аблаткі Слова, Якое сталася целам, - з радасцю абвясцім свету праз шчодрае сведчанне ўсяго нашага жыцця. Зноў ад сэрца жадаю вам і вашым сем’ям шчаснага новага года і добрых свят Трох Каралёў.”



















All the contents on this site are copyrighted ©.