2011-01-04 16:00:26

“Л’Оссэрваторэ Романо”: праліццё крыві нявінных людзей з’яўляецца злачынствам супраць Бога


RealAudioMP3 Галоўны рэдактар ватыканскае газеты “Л’Оссэрваторэ Романо” ў апошнім ейным выпуску дае каментарый адносна замаха на Копцкі Касцёл у Александрыі. Ён піша: “На гэты раз здаецца, што напады на хрысціян, якія павялічваюцца ў розных рэгіёнах свету, прыцягнулі ўвагу міжнародных сродкаў масавай інфармацый, якія як правіла не ўражлівыя на гэтыя тэмы. Па крайняй меры ад трох гадоў высокія дастойнікі Апостальскай Сталіцы і Каталіцкага Касцёла перасцерагаюць перад хрысціянафобіяй. Гэта з’ява, якая на жаль узмацняецца і заслугоўвае на пераадольванне, як ісламафобія і антысэмітызм, як ужо адзначыў ужо 10 студзеня 2008 года на канферэнцыі ў Рыме, арцыбіскуп Дамінік Мамберці, кіраўнік ватыканскай дыпламатыі.

Галоўны рэдактар газеты “Оссэрваторэ Романо” адзначае, што ў пасланні на сёлетні Сусветны дзень міру, Бэнэдыкт ХVI напісаў, што хрысціяне ў цяперашні час з’яўляюцца рэлігійнай групай, якая церпіць найбольш сур’ёзныя пераследаванні. Гэтыя словы не сустрэліся з вялікай цікавасцю масс-медыяў.

Рэдактар В’ян з задавальненнем адзначае, што пасля замаху ў Александрыі “галасы салідарнасці і разважнасці мусульманаў, юдэяў і хрысціян былі чутнымі з розных частак свету і гэта напаўняе нас надзеяй”. Таму што “праліццё крыві веруючых і кожнай чалавечай істоты зневажае Бога”.







All the contents on this site are copyrighted ©.