2011-01-04 16:02:04

Італія: урад падтрымлівае Папу Бэнэдыкта ХVI


RealAudioMP3 У ноце азагалоўленай :”Урад прылучаецца да словаў Святога Айца” сваё стаўленне ў справе нападу на Копцкі Касцёл у Александрыі выказаў кабінет Сыльвіё Бэрлусконі.

“Мірны сход хрысціян стаў мэтаю атакі, якую ажыццявілі тэрарысты у імя нянавісці да чалавецтва і пагарды да элементарнага права да рэлігійнай свабоды. Ніхто, хто нясе адказнасць за ўрад, не можа заставацца абыякавым да іконы твару Хрыста, якая была сплямлена нявіннаю крывёю на сцяне копцкага Касцёла ў Александрыі. Усе павінны адыграць сваю ролю ў супраціўленні гэтым непрымальным формам неталерантнасці”,- гаворыцца ў дакуманце.

На заканчэнне ноты запэўнена, што італьянскі ўрад “намерваецца з максімальнай рашучасцю працягваць дзеянні, якія накіраваныя на абарону свабоды усіх рэлігій, у прыватнасці хрысціянскіх супольнасцяў ва ўсім свеце”.








All the contents on this site are copyrighted ©.