2011-01-04 15:58:36

Ватыкан перасцерагае ад рызыкі раздування канфліктаў паміж рэлігіямі


RealAudioMP3 Дырэктар прэс-службы Святога Пасаду ў чарговы раз выказаў на Радыё Ватыкана пазіцыю адносна гвалтоўнага нападу на хрыціянаў у Александрыі і супярэчнасцяў, якія ўзніклі ў нядзелю.

Ён падкрэслівае, што ў сваёй афіцыйнай заяве Вялікі імам Аль-Азхару Ахмед Аль Таеб асуджае выбухі і гвалт адносна хрысціян у Александрыі і выказвае спачуванні Копцкаму Патрыярху Шэнуду III. Дырэктар прэс-службы Святога Пасаду айцец Ламбардзі лічыць недарэчным ў такі дэлікатны час, калі ўсе павінны быць адзіныя ў барацьбе з тэрарызмам, абмяркоўваць іншыя дэталі, сэнс якіх не высветлены.

Пазіцыя Папы, як заўсёды, вельмі яскравая. Гэта карэннае асуджэнне гвалту, блізкасць да так жудасна церпячых супольнасцяў, занепакоенннасць з парушэнняў свабоды веравызнання хрысціянскіх меншасцяў у кантэксце клопату аб агульнай рэлігійнай свабодзе для ўсіх, не толькі хрысціян, як падкрэслівае Папа ў сваім пасланні на Сусветны дзень міру.

Айцец Ламбардзі прыклікае ўвагу ўсіх, што Папа неаднаразова выказваў асуджэнне любога гвалту, не толькі таго, што накіраваны супраць хрысціян: дастаткова ўспомніць яго нядаўняе слова новаму паслу Ірака пры Святым Пасадзе. Бэнэдыкт ХVI гаварыў пра ўсе нявінныя ахвяры гвалту, ці-то мусульмане або хрысціяніне.

Дырэктар прэс-службы Святога Пасаду прыгадвае накіраванасць Папы на тое, што ўсе лідэры павінны ўдзельнічаць у барацьбе з тэрарызмам і спрыяць абароне народаў: ўсіх мужчын і жанчын свету, незалежна ад іх веры. Кіраўнікі павінны выступаюць супраць усіх намераў, накіраваных на узрастанне нянавісці, падзелаў, напружанасці і канфліктаў. Салідарнасць з ахвярамі - хрысціянамі зусім ня ёсць падтрымкай ўзмацнення супрацьлегласцяў між рэлігіямі або цывілізацыямі.

Запрашэнне Папы да лідэраў іншых рэлігій сабрацца ў Асізі ў кастрычніку новага года дэманструе яго гатоўнасць пацвердзіць асноўную думку: немагчыма ад імя Бога сеяць войны, толькі - мір.

Дырэктар прэс-службы Святога Пасаду рыпомінае, што 6-7 студзеня многія хрысціяне, у іх ліку – копты святкуюць Раство Хрыстовае. Уз’яднаемся з імі ў глыбокай салідарнасці у іхняе пакуце, дзеля міру для ўсіх зграмаджанняў.








All the contents on this site are copyrighted ©.