2011-01-04 16:04:08

Біскупская Канферэнцыя Літвы абвясціла 2011 Годам Божae Міласэрнасці


RealAudioMP3 Iерархі cуседняй з Беларуссю краіны такім чынам імкнуцца паглыбіць у верных ўсведамленне дару Божай міласэрнасці. Мяркуецца якнайбольш распаўсюдзіць выказванні і малюнкі Міласэрнага Eзуса.
На працягу года адбудуцца набажэнствы і паломніцтвы да Санктуарыя Божай Міласэрнасці ў сталіцы краіны - Вільнюсе, дзе ў свой час служыла Апосталка Божай Міласэрнасці - cвятая Фаўстына Кавальска. У санктуарыі захоўваецца вобраз Збавіцеля, намаляваны Яўгенам Казіміраўскім ў 1934 годзе па просьбе сястры Фаўстыны. Копіі гэтай выявы будуць распаўсюджаны ва ўсіх парафіях краіны.
Першага мая ў Вільні адбудзецца Нацыянальны Кангрэс Божай Міласэрнасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.