2011-01-03 14:20:05

Лондан: тры былыя англіканскія біскупы прынятыя да Каталіцкага Касцёла


RealAudioMP3 У суботу 1 студзеня 2011 года тры былыя англіканскія біскупы былі прынятыя да Каталіцкага Касцёла. Разам з імі прынята таксама членаў іхніх сем’яў і тры законніцы з кляштару Маці Божай з Вальсінгам, у грабстве Норфольк. Цырымонія адбылася ў Вестмінстэрскай Катэдры у Лондане пад старшынствам дапаможнага біскупа Алана Гопэса, які сам з’яўляецца былым англіканінам.

Гэтыя тры былыя англіканскія біскупы былі супраціўнымі высвячанню жанчын на святароў. Згодна з абвяшчэннем Епіскапату Англіі і Уэльсу, у канцы гэтага месяца будзе створаны Персанальны Ардынарыят для былых англіканаў і будзе абвечшана назначэнне ардынарыя. Будзе ім, верагодна, адзін з гэтых былых біскупаў, якія ад 1 студзеня знаходзяцца ў поўным адзінстве з Каталіцкім Касцёлам.








All the contents on this site are copyrighted ©.