2011-01-03 14:19:46

Арцыбіскуп Бруно Фортэ: Каталіцкі Касцёл ніколі не падзяляў думкі аб “канфлікце цывілізацый”


RealAudioMP3 Каталіцкі Касцёл ніколі не падзяляў думкі аб “канфлікце цывілізацый”, ані пасля тэрактаў 11 верасня 2001 года, ані ніколі потым. Узгадвае аб гэтым ў інтэрв’ю для італьянскае газеты “Коррьерэ дэлля сэрра” арцыбіскуп Бруно Фортэ.

Паважаны італьянскі тэолаг не згодны з меркаваннямі імама ўніверсітэта Аль-Азгар у Каіры, які абвінаваціў Бэнэдыкта ХVI ва ўмяшанні ва ўнутраныя справы Ягіпта, таму што Папа зрабіў заклік за абарону хрысціян, якія жывуць у гэтай краіне. На яго думку стаўленне цяперашняга Папы ў пытанні “канфлікту цывілізацый” супадае з тым, што пра гэта думаў Ян Павал ІІ, “які ў ясны спосаб асудзіў шмат разоў гэтую канцэпцыю”. “Намаганні Каталіцкага Касцёла накіраваныя да змены логікі канфлікту цывілізацый- такім чынам паміж ісламам і хрысціянствам, арабскім светам і Захадам- прынцыпам свабоды рэлігіі і сумлення”.








All the contents on this site are copyrighted ©.