2011-01-02 13:29:10

Словы Бэнэдыкта ХVI пасля нападу на Касцёл у Александрыі


Пасля адгаварэння малітвы “Анёл Панскі” Папа заклікаў да міру і спынення гвалту ў Ягіпце. У часе замаху на Копцкі Касцёл у Александрыі загінула 21 асоба.

“Учора раніцай мы даведаліся аб сур’ёзным нападзе на копцкую хрысціянскую супольнасць ў Александрыі, Ягіпет. Гэты подлы жэст смерці, падобным чынам як і падкладанне цяпер бомбаў пад дамы хрысціянаў у Іраку, каб прымусіць іх да выезду, гэта злачынства супраць Бога і ўсяго чалавецтва якое менавіта ўчора малілася за мір і пачынала з надзеяй Новы год. Перад гэтай стратэгіяй гвалту, якая накіравана супраць хрысціян і наносць вынікі на ўсіх жыхароў, я малюся за ахвяры і іхніх сямейнікаў і заахвочваю касцельныя супольнасці вытрываць у веры і даваць сведчанне адмаўлення ад гвалту, што дае нам Евангелле. Думаю таксама аб шматлікіх пастырах, якія былі забітыя ў 2010 годзе ў розных частках свету: іх таксама ўспамінаем перад Панам. Аставайцеся аб’яднанымі ў Хрысце, нашай надзеі і нашым міры.








All the contents on this site are copyrighted ©.