2011-01-02 15:05:40

Ксёндз Фэдэрыко Ламбардзі пасля нападу на Касцёл у Ягіпце


RealAudioMP3 “Кроў нявінных плыве рэкамі”- гэтымі словамі дырэктар Прэсавага Бюро Апостальскай Сталіцы пракаментаваў начны напад на Коптскі Касцёл у Аляксандрыі, Ягіпет. Ён дадаў, што “неабходным з’яўляецца заангажаванне ўсіх, каб эфектыўна супрацьстаяць нянавісці”.

“Мы ў шоку з прычыны гэтага страшнага гвалту, да якога дайшло ў часе важных рэлігійных урачыстасцей. Святы Айцец быў паінфармаваны пра гэта. Ёсць глыбока ўстрывожаны і засмучаны гэтымі падзеямі. Як відаць, планы нянавісці не хочуць даць адпачынку ў сваёй смяротнай барацьбе супраць жыцця людзей і міру. Кроў нявінных людзей рэкамі плыве. Неабходным з’яўляецца заангажаванне ўсіх, каб эфектыўна супрацьстаяць нянавісці. У гэты драматычны момант мы запэўніваем аб нашай блізкасці копцкую супольнасць і выказваем нашае глыбокае імкненне да міру і бяспекі для ўсяго народа Ягіпта”- заявіў айцец Фэдэрыко Ламбардзі








All the contents on this site are copyrighted ©.